byby
plpl
18 kwiecień/красавік 2024
12 czerwiec/чэрвень 2004
Экскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. ГародняЭкскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. ГародняЭкскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. ГародняЭкскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. Гародня. Ірка Сегень, Эля Рудчык, Валя Швед, Міра Каліна Экскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. Экскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. Наваградак. Эля Рудчык, Бажэна і Міраслаў СцепанюкіЭкскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. У возеры Свіцязь М.СцепанюкЭкскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. Возера Свіцязь Экскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. ГародняЭкскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. ГародняЭкскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. Малое МажэйкаваЭкскурсія ў Беларусь 11.-12.06. 2004 г. Возера Свіцязь

Першая экскурсія ў Беларусь 2004

НАША ПАЕЗДКА Ў БЕЛАРУСЬ

Беларусь. Дзесяць мільёнаў жыхароў, дваццаць тысяч рэк, дзесяць тысяч азёр, Купала, Колас, Вольскі. Усё? Не. Гэта месца, да якога тужыць кожны беларус, асабліва калі жыве ён на чужыне.
Вучні беластоцкай чацвёркі і гімназіі нумар сем, як і іх бацькі, пад апекай настаўніцы беларускай мовы Аліны Ваўранюк мелі магчымасць паехаць на экскурсію ў Беларусь у тэрміне 11 і 12 чэрвеня бягучага года. Праграма абдымала пабыўку ў Наваградку, Міры і Гародні. На жаль не прадбачвала яна таго, што трэба выспацца,– зборны пункт пад школай - без пятнаццаці мінут шостая гадзіна раніцы. Усю дарогу да мяжы мы праспявалі, выконваючы такія песні як “Тры чарапахі”, ці “Касіў Ясь канюшыну”. На мяжы – цішыня, за мяжою песні “Сцяг” і “Пагоня”. За вокнамі аўтобуса зелень... Нарэшце даехалі да Гародні. Калі спыніўся аўтобус дзеці пабеглі да помніка Леніну і зрабілі сабе з ім здымкі. У Гародні на даўжэй не затрымаліся, будзем знаёміцца з гэтым горадам заўтра. Селі ў аўтобус і адправіліся ў Наваградак, першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага. Дзеткі разам са сваёй паняй Алінай і некаторымі бацькамі скарочвалі сабе дарогу беларускімі песнямі.
Азнаямленне з Наваградкам пачалося ад Дома-Музея Адама Міцкевіча, які быў адкрыты 11 верасня 1938 года. У чэрвені 1941 года будынак быў знішчаны нямецкімі акупантамі.Адбудаваны музей да 100-годдзя з дня смерці А.Міцкевіча – у 1955 годзе. Выслухалі мы тут на прагожай беларускай мове цікавую інфармацыю аб жыцці і творчым шляху вялікага паэта а таксама пазнаёміліся ў залах музея з карцінамі і прадметамі штодзённага абыходу. Зрабілі тут сабе памятныя здымкі.
Пасля музея паехалі мы ў Мір, дзе знаходзіцца надта прыгожы замак. Даведаліся мы ад правадніка што Мірскі замак быў пабудаваны ў 1495-1510 гадах па загаду маршалка Вялікага княства Літоўскага князя Юрыя Ільініча. Яго чарговымі ўладальнікамі былі розныя графы і князі. З другой паловы 19 стагоддзя аж да 1939 года ўладарылі замкам князі Святаполк-Мірскія. У розныя войны на працягу мінулых стагоддзяў замак пацярпеў паважныя разбурэнні. У 1969 годзе пачалася рэстаўрацыя занядбаных збудаванняў. З 1992 года аб’ект стаў філіяй Нацыянальнага мастацкага музея Рэспаблікі Беларусь. З 2000 года замак уключаны ЮНЭСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны. Разглядалі мы ў залах замка розную старынную зброю, аднак найбольш нам падабаліся высачэзныя лесвіцы, па якіх трэба было ўзбірацца як па драбіне. Пры замку знаходзіцца таксама возера, у якім мы на жаль не купаліся.
Потым усе мы вярнуліся назад у Наваградак, дзе павячэралі і атрымалі раскватараванне. У пакоях крыху адпачылі і тады маглі выбрацца на возера Свіцязь, якое так чыстае і празрыстае, што не даецца гэтага апісаць. Цяпер мы ведаем, чаму яно было натхненнем Адаму Міцкевічу. Слухалі мы на беразе возера легенду аб затопленым на яго дне горадзе, пра свіцязянку і спявалі песні, а некаторыя больш адважныя пайшлі купацца.
Калі вярнуліся назад, а было ўжо цёмна, выбраліся мы на прагулку па Наваградку. Былі мы на гары, на якой паводле падання пахаваны князь Міндоўг, заснавальнік Вялікага княства Літоўскага. Уваходзілі таксама на курган Міцкевіча, насыпаны ў 1924-1931 гадах. Тут знаходзіцца зямля прывезеная з усіх краін, у якіх жыў Адам Міцкевіч. У руінах Наваградскага замка мы адспявалі ,,Маналог паўстанчага каня” Сяржука Сокалава-Воюша, каб даказаць, што жыве ў нашых сэрцах мінулае нашай Айчыны У гасцініцу вярнуліся даволі змучаныя перад поўначчу, але ўсе былі надта задаваленыя.
Наступнага дня пасля снедання – ізноў з’елі молатыя катлеты - мы паехалі ў Гародню, заснаваную ў 12 стагоддзі. Знаёмства з горадам мы пачалі ад Фарнага касцёла, які знаходзіцца ў цэнтры Гародні.
Неўзабаве знайшліся мы каля Каложскай царквы, помніка старажытнай мураванай архітэктуры, збудаванай на высокім правым беразе Нёмана князямі Барысам і Глебам у другой палове 12 стагоддзя. Гэта адзіны з помнікаў Гродзенскай школы дойлідства, які дагэтуль захаваўся. У 1853 годзе ў Нёман абвалілася паўднёвая і частка заходняй сцяны, пасля чаго была зроблена кансервацыя помніка, дабудаваны драўляныя сцены і дах. Каля Калоджы знаходзіцца аграмадны валун з выявай Пагоні, пры якім зрабілі мы памятны здымак.
Разглядалі мы таксама гродзенскі Стары замак, комплекс абарончых умацаванняў, культавых і грамадскіх будынкаў ў 11-19 стагоддзях. Замак узнік як старажытная крэпасць у канцы 11 стагоддзя на высокім правым беразе Нёмана. Стаў ён асновый будучай Гародні.
Потым мы – у рэстаране “Беласток” з’елі на абед свіное філе – і атрымалі трохгадзінны свабодны час.Маглі мы купіць сабе ласункі, дыскі НРМу, а хто хацеў мог нават набыць аграмадны партрэт Аляксандра Лукашэнкі. У той час, калі мы ўсе нацешыліся ўжо пакупкамі, селі ў аўтобус і адправіліся дамоў. На мяжы ў бяспошлінным магазіне дарослыя асобы купілі сабе алкаголь.
У Беластоку мы вельмі сардэчна падзякавалі сваёй пані Аліне за арганізацыю нам цікавай экскурсіі ў Беларусь. Пад школай, пакуль яшчэ на разайшліся, мы праспявалі найлепшую на свеце песню “Тры чарапахі”. Гэты выезд быў надзвычай карысны і я лічу, што ў наступным годзе мы таксама наведаем нашу родную Беларусь.

Наталля Швед

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token