byby
plpl
26 kwiecień/красавік 2024
01 lipiec/ліпень 2021

Летнік "Я нарадзіўся тут" старэйшай групы.

З 25 па 30 чэрвеня ў Краснагрудзе адбыўся летнік старэйшай групы. Кожны дзень з яго ўдзельнікамі працавалі Аліна Ваўранюк і Тамара Карнілюк. Моладзь пазнавала гісторыю нашага рэгіёну і багатую спадчыну гэтай часткі нашага ваяводства. Мы ездзілі ў Сейны, дзе правялі заняткі па ткацтве. Спадарыня Бажэна Шрэдэр распавяла нам пра гісторыю мястэчка – сядзібы Асяродка Паграніча. Пашырылі веды пра Чэслава Мілаша дзякуючы расказам Сташка Чыжэўскага, які праводзіў нас па двары Кунэртаў. Падаліся мы і ў Пуньск. Дзякуючы Асце Печулене пазнаёміліся з літоўскай культурай. Былі ў касцёле і ў музеях. Цікавыя майстар-класы правялі з намі Пятро Карнілюк (пра мову) і Яго дачка Нюта (мастацкія). Амаль кожны дзень працавалі ў розных групах, а вечарамі паказвалі плён сваёй працы. Было займальна і цікава. Развучылі новыя песні, вышывалі, глядзелі кіно, супольна гулялі .
Летнік арганізавала Аб'яднанне «АБ-БА» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token