25 гадоў з беларускай мовай у Беластоку
За намі...25 гадоў з беларускай мовай у Беластоку!
З гэтай нагоды 6 чэрвеня 2023 запрашаем на СЯМЕЙНЫ ФЭСТ,
які адбудзецца на пляцоўцы Пачатковай школай н-р 4 імя Сібіракаў у Беластоку, дзе 25 гадоў вядзецца навучанне беларускай мове.
У гэты дзень школьная пляцоўка стане вялікай прасторай СВЯТА!
- У праграме выступленні школьных каляктываў, у тым ліку пачуеце нашых найменшых – гурт “Баламуткі”, але ў гасцях будуць таксама дзеткі з Самаўрадавага садка н-р 14 – нашыя суседзі з садка, дзе таксама жыве беларуская мова.
- Будзем гуляць на майстаркласах і ствараць самастойна памяткі
- Станцуем разам “Лявоніху”, якую вывучаць будзем з удзельнікамі каляктыва „Padlaski wianok”
- Чакае таксама шэраг атракцыёнаў, якіх падрыхтавала нашая школа!
Будзьма разам! Дзеткі і бацькі. Гуляем з 16:00 да 19:00
Вашае меркаванне