Завяршэнне беларуска-літоўскага праекта "ВКЛ-нашая супольная спадчына"
12.12.2009 адбылася апошняя сустрэча беларускай і літоўскай моладзі ў рамках праекта "ВКЛ-нашая супольная спадчына". Завяршылася гадовае супрацоўніцтва, якое дало магчымасць пазнаёміцца, вывучыць песні і танцы, задумацца над нашай супольнай гісторыяй. Але найбольшай вартасцю праекта застануцца, здаецца, сяброўствы. Апошняя сустрэча прайшла ў Пачатковай школе № 4 у Беластоку. На завяршэнні прысутныя былі бацькі вучняў, усе супольна спявалі песні і танцавалі танцы Вялікага княства Літоўскага. Больш у артыкуле Ілоны Карпюк
"Свойска-еўрапейскі фінал" (Ніва №52 з 27.12.2009).
Вашае меркаванне