04 październik/кастрычнік 2009
Сустрэча ўдзельнікаў праекта "ВКЛ-нашая супольная спадчына"
02-04.10.2009 у Тэрэмісках прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў праекта "ВКЛ-нашая супольная спадчына". Кася і Павал Вінярскія сарганізавалі ландшафтную гульню. Моладзь вывучала культурную, рэлігійную, нацыянальную і архітэктурную спадчыну ваколіц Тэрэмісак і Белавежы. У Беластоку паглядзелі спектакль "Пінская шляхта" ў выкананні Палескага драматычнага тэатра з Пінска. Песням і танцам народаў ВКЛ вучылі Эля Роек, Аста Печуліс і Аліна Ваўранюк.
Вашае меркаванне