byby
plpl
20 kwiecień/красавік 2024
01 sierpień/жнівень 2004
Летнік у БелавежыЛетнік у Белавежы. Заняткі з Анджэям КэчынскімЛетнік у Белавежы. Пеця СтэльмашукЛетнік у Белавежы. Заняткі з глінайЛетнік у Белавежы. Летнік у Белавежы. Э.Сэвастыянік, Г.Пякарская, Э.Юшчук, М.Сэвастыянік, К.ЮшчукЛетнік у Белавежы. Абрад "Куст"Летнік у Белавежы. Аня Фёнік , Уля Вашкевіч, К.Сцепанюк, Э.СегеньЛетнік у Белавежы. Абрад "Куст"Летнік у Белавежы. М.Хмялеўскі, П.Стэльмашук, М.КарчэўскіЛетнік у БелавежыЛетнік у Белавежы. Заняткі з М.НічыпарукЛетнік у Белавежы. Т.Максімюк,  М.Карчэўскі, М.Хмялеўскі, П.СтэльмашукЛетнік у Белавежы. Летнік у Белавежы. Э.Сэвастыянік, М.Карчэўская, Н.РудчыкЛетнік у Белавежы.Летнік у Белавежы.  Г.Пякарская, М.Саковіч, А.Яканюк, К.ЮшчукЛетнік у Белавежы.Летнік у Белавежы.Летнік у Белавежы. Г.Пякарская, Э.Сэвастыянік, Э.Юшчук, К.ЮшчукЛетнік у Белавежы. Магда СаковічЛетнік у Белавежы.Летнік у Белавежы. Заняткі з Д.Фёнікам Летнік у Белавежы. Заняткі з Івонай МарціновічЛетнік у Белавежы.Летнік у Белавежы.  Уля Вашкевіч, Бася Пякарская, Аліна ВаўранюкК.Сцепанюк, Э.СегеньЛетнік у Белавежы

Летнік 2004 у Белавежы

З 25. па 31.07.2004 г. прайшоў у Белавежы першы этнаграфічны летнік "Я нарадзіўся тут".
Старэйшыя вучні нашай школы пабывалі на тыднёвым летніку ў Белавежы. Апякунамі былі Аліна Впаўранюк і Уршуля Вашкевіч. Удзельнікі летніку не толькі адпачывалі пасля навукі, але перш-наперш пазнаёміліся з геаграфіяй, прыродай, гісторыяй, матэрыяльнай і культурнай спадчынай гэтай часткі нашай Малой айчыны. Смачныя абеды рыхтавала нам Валянціна Бармута. Яна дапамагала нам, а асабліва для Тамаша, ва ўсіх кухонных справах. Смачныя снеданні і вячэры рыхтавалі групамі, дзякуючы Міраславу Пякарскаму і Яраславу Муська. Пра багатую гісторыю
Белавежы і прыроду Белавежскай пушчы распавядаў Анджэй Кэчынскі. Паказаў нам цікавыя слайды, пайшоў з намі пушчанскім шляхам "Рэбры зубра", у запаведнік і белавежскі музей. Анджэй і яго жонка Эва паказалі нам тое, што засталося з багатага палацовага комплексу. Эва паказала нам царкву, мясцовыя могілкі і скансэн. Дарафей Фёнік знаёміў нас з ваколіцай Белавежы. Расказаў пра архітактуру, характэрную забудову вёсак, паказаў прыгожыя старыя хаты і цэрквы. Дарафей і яго сястра Аня расказалі нам пра багаты беларускі фальклор звязаны з сенакосамі, зажынкамі і дажынкамі. Навучылі нас некалькі абрадавых песняў і карагодаў. Мы супольна зладзтлт абрад "Куста". Марыя Нічыпарук вучыла нас выцінанцы. Паказала як рабіць прыгожыя кветкі з паперы. Спадарыня Івона Марціновіч доўга і падрабязна распавядала нам пра лён, палатно, кросны, дываны, ручнікі, настольнікі, кашулі, спадніцы, нагавіцы, беларускую вышыўку, яе колеры і сімволіку. Мы таксама ладзілі вогнішчы і беларускія дыскатэкі, гулялі з глінай, малявалі кашулькі. Кожны дзень працавалі ў розных групах, а на вечар ладзілі незабыўныя прэзентацыі.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token