byby
plpl
20 kwiecień/красавік 2024
20 lipiec/ліпень 2005
Летнік 2005 у СацахЛетнік 2005 у СацахЛетнік 2005 у СацахЛетнік 2005 у СацахЛетнік 2005 у СацахЛетнік 2005 у СацахЛетнік 2005 у Сацах

Летнік 2005 у Сацах

З 11 па 16 ліпеня 2005 г. прайшоў у Сацах першы летнік малодшых вучняў. Апякункамі дзяцей былі Аліна Ваўранюк і Бася Пякарская. Усе гасцявалі ў хаце спадарства Дароты і Яраслава Лукашукоў. Дзeці вучыліся саломапляцення пад вокам Валянціны Лойка і яе дзяўчат, наведалі майстэрню разьбяра Уладзіміра Навумюка.
У панядзелак пачыналі і матрацы надувалі.
Цёцю Соню мы пазналі, цёцю Гандзю мы пазналі.
Елі бабку і гулялі.
Паню Валю сустракалі, нашы ромбікі паўсталі.

У аўторак зноў салома - поўна птушак побач дома.
Тэлевізыю сустракалі і пра летнік расказалі.
А, паколькі было свята, у каплічцы нас багата.
Потым ехалі ў Канюкі, дзе глядзелі з дрэва штукі.
З разьбяром мы развіталіся, коньмі мы назад вярталіся.

У сераду зноў працавалі, выпляталі, вышывалі.
Па матулях сумавалі, бацькі Ксэню забіралі.
Вечарам - канец навукі, мы ўжо майстры "на ўсе рукі".
А дзяўчаты пані Валі жахаў шмат нам расказалі.

У чацвер засталіся самі, развіталіся з гасцямі.
Пасля снедання пайшлі, усю вёску абыйшлі.
У рэчцы ногі памачылі і балота намясілі.
Нас чакала Ганна-Зорка, пачалася з Ёй гаворка.
Потым зноў мы працавалі, над макетамі стагналі.

У пятніцу з самага ранку рыхтавалі рыфмаванку,
каб пра ўсё Вам расказаць, песню нашу праспяваць.

Сярод нас ёсць спецыялісты ў вышыўцы проста артысты.
Часта ў краму мы хадзілі, многа лёдаў там купілі.
Каляндар падрыхтавалі, каб нам плаксы не стагналі.
Усіх бацькоў мы папрасілі, каб так часта не званілі.
Pogotowie eo-eo, swoją pracę rozpoczęło.
Да ўсіх плаксаў прыязджала, абдымала, суцяшала.
Калі з возу паспадалі, усе косці паламалі.









Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token