Экскурсія ў Беларусь 2005 Менск, Заслаўе, Полацк
З 25. па 29. траўня 2005 г. дзякуючы дапамозе спадарыні Валянціны Трыгубовіч прайшла экскурсія ў Беларусь. Паехала нас 68 чалавек і мы за пяць дзён наведалі Менск, Заслаўе, Полацк, Сынковічы.Начавалі ў алімпійскім комплексе ў Стайках. Наведалі Музей Якуба Коласа і сустрэліся з сынам класіка беларускай літаратуры Міхасём. Памаліліся ў Курапатах і на Усходніх могілках.
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Менску глядзелі спектакль "Тутэйшыя". У сталічным Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі займаліся з Валянцінай Лойка саломапляценнем. У Заслаўі наведалі школьнікаў, слухалі дакладу Уладзіміра Арлова і канцэрту Зміцера Бартосіка. Былі ў Нясвіжы і Сынкaвічах. Наведалі незабыўны Полацак, дзе пакланіліся мошчам Святой Еўфрасініі.
Вашае меркаванне