16 listopad/лістапад 2003
І турнір "Беларускія ігры і гульні"
16.11.2003 г. у бельскай "тройцы" адбыўся І турнір "Беларускія ігры і гульні" у якім прымалі ўдзел таксама нашыя беластоцкія вучні са сваёй настаўніцай беларускай мовы Алінай Ваўранюк. У спартыўных канкурэнцыях мы апынуліся на сёмым месцы, але у неспартыўнай частцы былі на ІІ месцы. Пра нас Ганна Кандрацюк напісала так: "Гімназістам, пачынальнікам з Беластока, якія выступілі ўсе да аднаго, належыцца добрае слова за адвагу. Яшчэ раз высветлілася старая праўда - каб заваяваць поспех, трэба ўмець гуляць. І найважнейшая тут прысутнасць. У канцы канцоў турнір - гэта гульня і забава.". Чытайце ўсё ў артыкуле Г. Кандрацюк
"Слалом у народных кашулях" (Ніва № 48 за 30.11.2003 г.)
Вашае меркаванне