byby
plpl
26 kwiecień/красавік 2024
26 sierpień/жнівень 2012

Экскурсія на Украіну

З 24 па 26 жніўня 2012 г. трыццаціасабовая група сяброў нашага Аб'яднання пабывала на экскурсіі ва Украіне. Мы маглі пазнаёміцца з багатай гісторыяй і архітэктурай Львова. З прыемнасцю глядзелі на вялікую колькасць малых і дарослых украінцаў у вышываных нацыянальных кашулях ( 24.08 у іх Свята незалежнасці). Кожны экскурсант мог памаліцца ў Пачаеве, а тыя якім пашанцавала паставілі там нават свечкі. Адсвяткавалі мы таксама дзень народзінаў Улі і непрысутнай Агнешкі. Некаторыя з нас (мацакі!) пасмакавалі адметную страву – сала ў шакаладзе, уражанні ад гэтага былі незабыўнымі. Пасля пакупак у Ашане (як сапраўдныя беларусы), аб'еўшыся варэнікамі, усе здаровыя і шчаслівыя вярнуліся на Бацькаўшчыну.


Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token