"Ой, даўно, даўно..." у Цэнтры праваслаўнай культуры
03.02.2013 г. у Цэнтры праваслаўнай культуры нашыя "хранікёры" паказалі спектакль "Ой, даўно, даўно...Беларускія гісторыі з Падляшша". Гэтым выступленнем пачаўся чарговы год, калі расказваем свету нашыя гісторыі. Дакладна ў 12.00, пасля св. Літургіі, прагучалі аповеды з Бельска, Чыжоў, Пасынак, Елянкі, Семяноўкі, Кашалёў... выклілаючы сярод публікі свае ўспаміны.Дзякуем Цэнтру правастаўнай культуры за гасціннасць.
"Хранікёрам" жадаем плённага года!!
Вашае меркаванне