Малебен за дзяцей, моладзь, бацькоў і настаўнікаў
Ужо стала традыцыяй, што напрыканцы навучальнага года заказваем беларускі малебен за дзяцей, моладзь, бацькоў і настаўнікаў. Традыцыйна служыцца ён айцом Рыгорам Місіюком у царкве св. Юр'я ў Беластоку. 05.06.2013 у 18.00, у дзень св. Еўфрасінні Полацкай, у царкве сабраліся сем'і з малымі і вялікімі дзяцьмі, каб падзякаваць за чарговы год. Бацюшка Місіюк выказаў спадзяванне, што дзеці і моладзь, узгадаваныя ў пашане да сваёй рэлігіі і культуры будуць ўзорам для сваіх сяброў.
Вашае меркаванне