ОЙ ДАЎНО ДАЎНО... у Крынках
15.03.2014 у Каўкаскай сінагозе ў Крынках нашыя "хранікёры" паказалі Ой, даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша". У Крынках мы гасцявалі другі раз. Упершыню спектакль паказалі перад крынкаўскай публікай, сярод якой быў тады яшчэ Сакрат Яновіч, у 2011 годзе. На гэты раз запрасіў нас Фонд Villa Sokrates. Пасля выступу паглядзелі мы цудоўную выставу працаў Маргарыты Дмітрук.
Вашае меркаванне