byby
plpl
20 kwiecień/красавік 2024
31 marzec/cакавік 2014
фота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота М.Грэсьфота М.Грэсьфота М.Грэсьфота М.Грэсьфота М.Грэсьфота М.Грэсьфота П. Скаўронскіфота П. Скаўронскіфота П. Скаўронскі

Развітальны спектакль "Ой даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша"

 26.03.2014 у Тэатральнай акадэміі ў Беластоку Падляшскія хронікі развіталіся з публікай. Поўная заля гледачоў апошні раз паглядзела спектакль «Ой даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша». Пасля спектакля адбылася прэзентацыя новага выдання кніжкі «Ой даўно, даўно...», якую ў цудоўным выглядзе выпусцілі ў свет дзякуючы перш за ўсё Юрку Асенніку. Закончылася звыш 5-гадовая вандроўка, найперш углыб сямейных гісторыяў, а затым вандроўка з гэтымі гісторыямі па блізкім і далёкім свеце. Адведалі мы: Супрасль, Пасынкі, Чыжы, Гарадок, Бельск Паддяшскі, Сынкаўцы, Ячна, Тымянку, Машчону Панскую, Белавежу, Орлю, Дубіны, Тыневічы Вялікія, Трасцянку, Гайнаўку, Студзіводы, Дубічы Царкоўныя, Нараўку, Дуброву Беластоцкую, Тэрэміскі, Чаромху, Крынкі, Варшаву і нават Нью Ёрк. Вядома найчасцей выступалі ў Беластоку. Дзякуем усім, хто нас запрашаў, усім гледачам, усім добрым людзям, якія дапамагалі нам пры стварэнні спектакля і двух выданняў кніжкі. Дзякуем Сейненскім хронікам і Тэрэмішчанскім аповедам за інспірацыю. Дзякуем Народнаму універсітэту ў Тэрэмісках за гасціннасць. Дзякуем Аліне Ваўранюк за апеку над групай і стварэнне спектакля. Маладым акцёрам дзякуем за задуму, ўсе эмоцыі і слёзы, якія спрадарожнічалі іхным аповедам.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token