Дзень Волі ў Беластоку
У кафэ Zmiana Klimatu ў Беластоку адбылося святкаванне Дня Незалежнасці Беларусі. Як кожны год ушаноўваліся людзі і ідэі, якія нясуць нашую беларускасць у свет. На гэты раз сімвалічныя бел-чырвона-белыя кветкі ад старшыні Беларускага саюза ў Пальшчы Яўгена Вапы атрымалі: Мікола Ваўранюк, Яанна Стэльмашук-Троц і Тамак Ціханюк. Віншуем! Пяцікласніца Вікторыя Пякарская зачытала верш Віктара Шведа "Малітва". З невялікім канцэртам выступіў наш гурт Баламуткі. Зоркай вечара быў беларускі рэпер Вінсэнт.
Вашае меркаванне