Дыскусійны клуб АБ-Бы "Пагаворым пра таямніцы ручніка".
27 сакавіка ў нашым Склепе з культурай прайшоў дыскусійны клуб АБ-Бы "Пагаворым пра таямніцы ручніка". Нашымі госцямі былі Аліна Дэмбоўская і Ежы Солуб. Яны распавялі прысутным на сустрэчы пра праект Бельскага музея звязаны з ручніком. Прадэманстравалі свой сайт і распавялі пра працу над дакументацыяй нашай беларускай спадчыны. Прэзентавалі таксама свае выдавецтвы і адказвалі на шмат пытанняў. Сустрэчу вёў Мікола Ваўранюк.
Вашае меркаванне