byby
plpl
19 kwiecień/красавік 2024
22 październik/кастрычнік 2015
фота Яна Запольскаяфота Яна Запольскаяфота Яна Запольскаяфота Яна Запольскаяфота Яна Запольскаяфота Яна Запольская

Адкрыццё выставы і прамоцыя кнігі пра Бежанства.

22 кастрычніка нашае аб'яднанне зладзіла ў Пачатковай школе № 4 у Беластоку  выставу  Бежанства. Незвычайныя гісторыі звычайных людзей. Выставу падрыхтавалі Белавескі запаведнік і партал biezenstwo.pl, а яе куратар - Эва Мороз-Кэчынская. Усіх прысутных прывітала старшыня АБ-Бы Кацярына Паўлоўская. Затым слова ўзяў гісторык-архівіст Славамір Іванюк, які расказаў пра гэтую сумную гістарычную падзею. Пасля гэтага ў нашым Склепе з культурай  прайшла сустрэча Дыскусійнага клубу АБ-Бы з Віталем Луба - рэдактарам кнігі "Бежанства". Кнігу выдала Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва". Сустрэчу павёў Мікола Ваўранюк, а прысутныя на ёй ахвотна дзяліліся сваімі сямейнымі гісторыямі.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token