byby
plpl
19 kwiecień/красавік 2024
20 listopad/лістапад 2015
фота А.Ваўранюк

Шосты клас пазнае гісторыю Беластока.

20 лістапада нашыя шасцікласнікі дзякуючы сустрэчы з Дарыюшам Шада-Бажышкоўскім пазналі гісторыю беластоцкіх яўрэяў. Вучні сустрэліся з ім побач Беластоцкага лялечнага тэатра побач якога знаходзіцца Цэнтральны парк, які паўстаў пасля ІІ сусветнай вайны на месцы яўрэйскіх могілак. Потым вучні наведалі месца, дзе раней стаяла Вялікая сінагога. Яе разбурылі нямецкія акупанты ўжо ў чэрвені 1941, забіваючы пры тым у ёй каля 2 тыс. яўрэяў. У час вандроўкі вучні гаварылі пра Іцхока Малмэда, Людніка Замэнхофа і ставілі шмат пытанняў, на якія ахвотна даваў адказы спадар Дарыюш. Моладзь за час вандроўкі пазнаёмілася не толькі з гісторыяй беластоцкіх яўрэяў, але і іхнімі святамі, абрадамі, традыцыямі. Экскурсія закончылася на Плошчы Мардэхая Танэнбаўма, пры помніку Героям беластоцкага гета. Гэта быў незабыўны ўрок нашай супольнай гісторыі.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token