АБ-БАль 2016
23.01.2016 г. у Саколдзе прайшоў чацвёрты АБ-БАль. Гулялі бацькі, якіх дзеці вучацца або вучыліся беларускай мове ў Беластоку, але таксама і сябры АБ-Бы. Гэтым разам гулялі мы разам з гуртом ГУДА з Мінска. Госці спявалі і вычылі нас беларускім народным танцам. Лёгка не было, але мы не здаваліся і да поўначы вывучылі што-нешто, хто больш, хто менш. Будзем працягваць праз год. Як заўсёды было смачна, вясёла і ўтульна, за што дзякуем гаспадарам Саколды Люсі і Вітку Давідзюкам, а таксама Касі і Адаму Паўлоўскім, якія ад пачатку арганізуюць баль. У гэтым годзе запрапанавалі напрыклад фатасэсіі пры адмысловай сцяне. У кожнага, хто схацеў, незабыўны здымак. Ужо чакаем АБ-БАль 2017!
Вашае меркаванне