byby
plpl
18 kwiecień/красавік 2024
09 marzec/cакавік 2016
фота А.Ваўранюк

Вышываем, майструем, гуляем у тэатр.

З 7 па 9 сакавіка вучні нашай школы не мелі ўрокаў, бо праходзілі рэкалекцыі. Вучні старэйшых класаў, што займаюцца ў тэатральным гуртку выкарысталі гэты час на мастацкія заняткі. Вяла іх настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк. У панядзелак і сераду ўсе ахвотныя вышывалі святочныя працы пад кірмаш. У аўторак рыхтавалі тэатральныя маскі з гіпсовых бінтаў. Адбыліся таксама тэатральныя майстар-класы з Бэрнардам Баняй (аўторак і серада). Вучні дапамагалі ў падрыхтоўцы залі да беларускай мовы пад Адкрыты дзень у нашай школе. Група тэатралаў з чацвёртага класа і другакласніца Тося паказалі пару тэатральных эцюдаў да песняў на словы Андрэя Хадановіча з музыкай Анны Бабік. Гэта быў добры час!

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token