byby
plpl
25 kwiecień/красавік 2024
17 marzec/cакавік 2016

Сустрэча Дыскусійнага клюбу АБ-Бы

Пра таямніцы полацкай гісторыі, такія хаця б як месца пахавання Усяслава Чарадзея ці праслаўленыя Вацлавам Ластоўскім падзямеллі гаварыў Алесь Аркуш -- паэт, празаік, эсэіст і выдавец, але таксама палачанін з выбару (народжаны ў Жодзіна). Дыскусія засяроджвалася на яго навейшай кнізе “Захоп Беларусі марсіянамі”, але не абмяжоўвалася ёю. Так як стымулам для яе напісання быў сон пра Вацлава Ластоўскага, так і сама кніга пад час сустрэчы была толькі прычынай дзеля таго, каб паразважаць як пра мінулае, так і пра будучыню Полацка і Беларусі. І пра сучасную беларускую літаратуру.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token