Падвядзенне Ваяводскіх прадметных конкурсаў
21 сакавіка ў Пачатковай школе № 49 у Беластоку прайшло ўрачыстае падвядзенне Ваяводскіх прадметных конкурсаў. Удзельнічалі ў мерапрыемстве і нашыя вучні - лаўрэаты Ваяводскага прадметнага конкурсу па беларускай мове. А трэба сказаць, што ў гэтым годзе іх ажно сямёра. Гэта чацвёртакласнікі: Кацярына Іванюк, Кандрат Косцін, Мікола Здрайкоўскі ( з максімальнай колькасцю балаў)б пяцікласніцы: Ксэня Клімюк і Марта Зубрыцкая, шасцікласнікі: Вікторыя Пякарская і Канстанцін Лукашэвіч. Віншуем усіх лаўрэатаў і іхнюю настаўніцу і жадаем чарговых поспехаў.
Вашае меркаванне