Веснавыя абрады і традыцыі
6 траўня ўдзельнікі нашага тэатральнага гуртка з класаў 4-6 пабывалі ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах. Мы паехалі на Фестываль Там, по маёвуй росі, які ладзіць чарговы год неўтаймаваны Дарафей Фёнік. Мы маглі згодна з беларускай традыцыяй адсвяткаваць дзень св.Юр'я. Бралі ўдзел у шэсці па вёсцы, гулялі ў полі ў традыцыйныя юр'еўскія гульні. А потым танцавалі народныя беларускія танцы.
Вашае меркаванне