byby
plpl
20 kwiecień/красавік 2024
17 czerwiec/чэрвень 2016
фота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарская
фота Б. Пякарская

Дыскусійны клуб АБ-Бы з Кацярынай і Паўлам Вінярскімі

17.06.2016 г. у Склепе з культурай прайшла сустрэча з Кацярынай і Паўлам Вінярскімі ў рамках Дыскусійнага клуба АБ-Бы. Нашыя госці, прадстаўнікі Народнага універсітэта імя Яна Юзэфа Ліпскага ў Тэрэмісках, ўжо 15 гадоў жывуць у Тэрэмісках, куды прыехалі з Варшавы. Ініцыятарамі стварэння Народнага універсітэта былі  Яцэк і Данута Курань, а спадарства Вінярскія прадаўжаюць гэтую ідэю. Нашыя госці распавялі пра пачаткі сваёй працы, пра рашэнне застацца жыць ў Тэрэмісках, пра сваю актуальную культурную, адукацыйную і грамадскую дзейнасць. Тэрэміскі гэта для нашага Аб'яднання вельмі важнае месца, там прайшоў не адзін творчы працэс, там адбываліся летнікі, працоўныя сустрэчы Падляшскіх хронік, нашыя вучні ўдзельнічалі ў адукацыйных прапановах універсітэта . "Тэрэміскі", а канкрэтна Кацярына і Павал Вінярскія і Данута Курань гэта сябры нашага Аб'яднання!

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token