byby
plpl
25 kwiecień/красавік 2024
29 maj/травень 2016
фота А.Ваўранюк

Летнік малодшай групы.

З 24 па 29 траўня ў Аграсядзібе Бора Здрой у Ляўкове прайшоў летнік малодшай групы. Дзеці пазнавалі адметнасці ваколіцы Ляўкова, гулялі і адпачывалі пад наглядам Аліны Ваўранюк і Тамары Карнілюк. У Гмінным асяродку культуры ў Ляўкове дзеці гулялі з глінай. Майстар-класы па вырабе папяровых кветак вяла Нэля Харкевіч. З нашай гаспадыняй Людмілай Казлоўскай мы пяклі булкі. Міхал Ксёнжэк пазнаёміў нас з навакольнай прыродай. Мы вывучылі назвы птушак і раслін, якія жывуць на навакольных лугах. З Тамарай Карнілюк і Алінай Ваўранюк займаліся вышыўкай і вывучылі песні, глядзелі кіно. Дзякуючы гаспадару Барысу Казлоўскаму ўсе добра гулялі на выкананай ім пляцоўцы.
Летнік арганізавала Аб'яднанне «АБ-БА» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі  а таксама Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token