XII Ваяводскі дэкламатарскі конкурс рэлігійнай паэзіі на славянскіх мовах.
У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прайшоў XII Ваяводскі дэкламатарскі конкурс рэлігійнай паэзіі на славянскіх мовах. Нашыя вучні паспяхова выступілі з вершамі на беларускай мове. У катэгорыі вучняў класаў 1 - 3 вылучэнні атрымалі: Янак Баравік, Юля Драневіч, Міхась Мулярчык, Аня Сцяшэнка. ІІІ месца заваявала Тося Іванюк, а першае Ніка Паўлоўская і Олюсь Здрайкоўскі. У катэгорыі вучняў класаў 4 - 6 вылучэнні атрымалі: Марыся Пякарская, Дарыя Каспарук і Наталля Сцяшэнка. На ІІІ месцы апынулася Віка Пякарская. Віншуем усіх!
Вашае меркаванне