Сустрэча ў рамках Дыскусійнага клубу АБ-Бы
Міра Лукша ў тыднёвіку Ніва напісала пра гэтую сустрэчу між іншым такія словы:"- Можна сказаць з аднаго боку, - адзначыў вядучы сустрэчу Мікола Ваўранюк, - што госцем
у нас з’яўляецца чалавек, які прыехаў здалёк, з другога - наш да крыві мясцовы, тутэйшы, якога ўсе вельмі добра ведаем у розных іпастасях. Цяжка пералічаць, чым ён займаўся і займаецца
ў жыцці. Тыя, што пастаянна ходзяць на імпрэзы АББЫ, ведаюць, што гэты лагатып - аўтарства «Сенькі» - Юркі Асенніка. Я хацеў бы пачаць ад кніжкі - для мяне яна адна з найпрыгажэйшых, якія тут з’явіліся і якія я трымаў у руках. Гэта кні ка «Ой даўно даўно», якая такі воблік мае
дзякуючы якраз Юрку, таму што ён да болю ўчэпісты за дэталі, ніколі не задаволены тым, што
робіць і лічыць што яшчэ лепш можна зрабіць. Ёсць у мяне яшчэ іншая кніга Сенькі, вельмі
асабістая - «Запіскі» з яго фатаграфіямі. Нядаўна наша дачка Ніна патэлефанавала нам
з Вроц лава: «Супер! Першае што я ўбачы ла, уязджаючы ў Вроцлаў, гэта праект «Сенькі» - «Вроц лаў - Еўрапейская сталіца культуры». Ты па гэтай спецыяльнасці фармальнай адукацыі не маеш. Якімі якасця мі трэба адзначацца чалавеку, што трэба ўмець выйграць такі прэстыжны
мастацкі конкурс як на лагатып горада сталіцы еўрапейскай культуры?
— Справа была вельмі простая. Першы раз прымаў я ўдзел у такім конкурсе. Некалькі чалавек падсылала мне лінкі пра тое, што ёсць такі конкурс. Мне здалося гэта вельмі простым - ідэю
выдумаў у адну хвіліну, рабіў лагатып пяць хвілін, не болей, і даслаў. Пасля па тэлефанавалі, і гэта
быў шок. Мяне гэта ўсхвалявала, і я хацеў пабачыць, якія былі іншыя працы, каго я пера мог. Быў скандал, было шмат абураных, якія не пагаджаліся з вер ыктам журы, і палілася на мяне хваля
гейту. Чаго я з яго не даведаўся! А мне проста пашанцавала. Яшчэ прыняў я ўдзел у адным
конкурсе, але зашмат мяне гэта каштавала нерваў. Расказаць пра гэта цяжка, што я хацеў
паказаць. Проста адчуваў, зрабіў, і кожны бачыць столькі, колькі можа. Калі дызайн добра зроблены, ты не бачыш таго дызайну, што хтосьці напрацаваўся, здаецца што гэта з’яўляецца
такім простым. А простыя рэчы - самыя цяжкія.
- Скуль узялося тваё захапленне мастацтвам, рысункам, і як яно развівалася?
- Побач мастацтва я толькі «сядзеў». Гэтае, чым я займаюся, лічу проста рамяством. Пачалося гэта з хаты. Мастацтва нас акружае кожны дзень. Было ў мяне ў хаце шмат альбомаў з жывапісам, мама нас вадзіла ў музеі, ездзілі таксама ў Варшаву і далей, нейкія традыцыі бы лі дома.
Мамін брат быў мастаком, малююць мая мама і сястра. Была проста зацікаўленасць у хаце.
Вя лікі ўплыў мела царква - і спеў, і архітэктура, і іконы.
-Ты спалучаеш два віды мастацтва, якімі цікавішся, у якіх развіваешся. Гэта рэдкая з’я ва, бо
людзі займаюцца або візуальным мастацтвам, дызайнам, хай нават рамяством, графікай, або
музыкай. Гэта зусім розныя светы. Ці на гэта ўплыў мела тая царква?
- І царква, і школа, і тэлебачанне. Усё, што мы чытаем, слухаем, бачым - гэта наш інтэлект, свет, наша адчуванне, наша ўражлівасць. А царква гэта і гісторыя, і мастацтва. Нічога не паяўляецца само з сябе, з ніадкуль. Калі не ведаеш, адкуль ты прыйшоў, не ведаеш, куды ісці. Першы спосаб
гледжання на свет гэта раз - ікона, гэта такі сінтэз, мінімум. Я - мінімаліст. З другога боку -
савецкае кіно, зараз і расійскае кіно, і польскае. Усё - Андрэя Таркоўскага, але і такія фільмы як «Летят журавли». Памятаю, як у нас настаяцелем стаў Лявонцій Тафі люк, і два аўтобусы
паехалі ў Варшаву, на паказ «Андрэя Ру лёва». Мне тады было гадоў дзесяць або і меней.
Памятаю, як ён фарбай мажа па сцяне, як вада зліваецца ў ваду... Гэта ўсё - жывапіс. Гэта -
кінамастацтва..."
Вашае меркаванне