byby
plpl
22 listopad/лістапад 2017
13 październik/кастрычнік 2016

Дзень настаўніка.

13 кастрычніка ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка з нагоды Дня настаўніка, якую падрыхтавалі настаўніцы англійскай мовы Мажэна Чабан-Фалькоўская і беларускай - Аліна Ваўранюк. У час святкавання прагучалі дзве песні на англійскай мове, выступіў школьны хор з песняй на польскай мове і дуэт дзяўчат паказаў танец (аэробік).  Нашыя трэцякласнікі выступілі з песняй  Першы ранак вераснёвы, тэатральную эцюду да песні Каштаны (словы Андрэй Хадановіч, музыка Анна Бабік) паказалі пяцікласнікі, а Юля Баравік праспявала песню на словы Віктара Шведа Настаўнікі. У час урачыстасці былі таксама прэзентаваныя фільмы-размовы з настаўнікамі, якія падрыхтавалі нашыя вучні з пятага і шостага класаў. На заканчэнне выступіў наш танцавальны гурт Падляшскі вянок.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token