byby
plpl
27 luty/люты 2017
16 listopad/лістапад 2016

Сустрэча ў рамках Дыскусійнага клубу АБ-Бы

Дарыюш Шада-Бажышкоўскі – тэатральны акцёр і рэжысёр, тэлежурналіст, аніматар культуры расказваў пра свае сустрэчы з Іншымі, то бок людзьмі іншай нацыянальнасці, культурнай, рэлігійнай ці моўнай прыналежнасці. Сам ён выводзіцца з кашубскай сям’і, але воляю лёсу яшчэ ў 1980-ыя папаў у Беласток. Яшчэ больш пазнаў і палюбіў Усход пад час навукі ў Тэатральнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер дзейнічае на карысць шматкультурнага і талерантнага Беластока, між іншым у нефармальнай арганізацыі “Нармальны Беласток” і Таварыстве сяброў жыдоўскай культуры. Шмат гадоў арганізуе тэатральную тэрапію вязням беластоцкіх турмаў. Удзельнікі сустрэчы паглядзелі дакументальны фільм “Каханы наш клас” (у сааўтарстве з Міколам Ваўранюком) пра пастаноўку за кратамі п’есы Тадэвуша Слабадзянка, абапертай на трагічных падзеях 1941 года ў мястэчку Ядвабнэ, польскія жыхары якога спалілі сваіх жыдоўскіх суседзяў.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token