byby
plpl
19 kwiecień/красавік 2024
02 lipiec/ліпень 2017

Летнік старэйшай групы.

З 26 чэрвеня па 2 ліпеня ў Асяродку і музеі беларускай культуры ў Гайнаўцы адбыўся летнік старэйшай групы. Кожны дзень з яго ўдзельнікамі працавалі Аліна Ваўранюк і Тамара Карнілюк. Дзве галоўныя тэмы летніка гэта: кніжка і ручнік. Пачалі сваю пабыўку з наведання музея. Па горадзе правёў нас Міхась Андрасюк. Ён нам паказаў Гайнаўку вачыма герояў сваіх кніжак, але ж распавёў нам таксама гісторыю горада. Моладзь пазнаёмілася таксама з кніжкамі Яанны Хмялеўскай. Дзякуючы гэтым заняткам паўсталі цікавыя пікчэрбукі. Пра драўляную архітэктуру ваколіц Гайнаўкі распавёў нам у час экскурсіі Дарафей Фёнік. Мы наведалі дашкольнікаў з беларускай групы садка № 1 у Гайнаўцы. На гэты раз вярнуліся да вышыўкі крыжыкам. Моладзь вышывала свае ручнічкі. А пра гісторыю і абрадавую ролю беларускага ручніка распавяла дырэктарка музея ў Бельску-Падляшскім Аліна Дэмбоўская. Дзякуючы гэтым майстар-класам кожны намаляваў свой адметны ручнік. Пра свае ручнікі-карціны распавёў мастак Міраслаў Здрайкоўскі. Моладзь ахвотна слухала займальнага расказу Януша Купрыяновіча пра павукоў.   Амаль кожны дзень працавалі ў розных групах, а вечарамі паказвалі плён сваёй працы. Было займальна і цікава. Развучылі новыя песні, глядзелі кіно, пазнавалі лёсы бежанцаў, супольна гулялі . Летнік арганізавала Аб'яднанне «АБ-БА» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі а таксама Маршалкоўскай управе Падляшскага ваядводства.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token