byby
plpl
21 październik/кастрычнік 2017
17 wrzesień/верасень 2017

Юбілей навучання беларускай мовы ў Беластоку.

Пра наш юбілей Міра Лукша ў 39 нумары "Нівы" напісала так: "Беларусы Беласточчыны сёлета адзначаюць 20-годдзе навучання беларускай мове ў Беластоку як мове нацыянальнай меншасці. Галоўную ролю ў вяртанні беларушчыны ў школы Беластока адыгралі бацькі. Яны і выступілі з ініцыятывай навучання сваіх дзяцей ад дзіцячага садка. У 2006 г. заснавалі аб’яднанне бацькоў дзяцей вывучаючых беларускую мову дзеля ўдасканальвання працы з дзецьмі ў школе і па за школай. Сёння маладыя людзі, якія вывучалі беларускую мову ў пачатковых школах №№ 4 або 11, гімназіі № 7 ці ІІІ Агульнаадукацыйным ліцэі ў Беластоку пайшлі ў шырокі свет. Юбілей святкавалі разам — бацькі, вучні, выпускнікі школ. У царкве Яна Багаслова прайшла літургія на беларускай мове і малебен за вучняў, бацькоў і настаўнікаў. Галоўная юбілейная сустрэча адбылася 17 верасня ў кавярні «Zmiana Klimatu» па вуліцы Варшаўскай, у месцы ўжо вядомым з праводжаных тут розных беларускіх мерапрыемстваў. Цешылі выступ маладых танцораў з «Падляшскага вянка», спектакль «Народны альбом» у пастаноўцы гуртка «Гульня ў тэатр», навука народных танцаў пад музыку калектыву «Гуда» з Мінска, успаміны, здымкі, супольныя спевы."

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token