Урачыстая калядная лінейка
Да гэтага мерапрыемства вучні рыхтаваліся некалькі тыдняў пад кірункам настаўніцы Аліны Ваўранюк. Вывучалі калядныя песні з розных краін свету, рыхтавалі папяровыя зоркі і падарункі. Каб было сапраўды святочна дапамаглі бацькі вучняў. Спадарства Анеля і Пётр Скаўронскія пазычылі прыгожыя елкі, транспартам якіх заняўся Юрка Пякарскі. 22 снежня хваляваліся ўсе, і вучні і настаўніца. Але ж усё атрымалася як мае быць. Усе прыгожа прэзентавалі падрыхтаваныя калядкі, а Кася Іванюк і Марыся Пякарская прыгожа павялі ўрачыстасць. Вучні выступілі два разы, перад малодшымі і старэйшымі вучнямі школы. Брава!
Вашае меркаванне