Масленка з Гудай.
Стала ўжо традыцыяй, што ўсе ахвотныя добра пагуляць і вывучыць беларускія танцы сустракаюцца ў гасціннай Саколдзе ў Люсі і Віктара Давідзюкоў. Зноў гулялі мы з гуртом Гуда. Вывучылі чарговыя беларускія танцы, паслухалі традыцыйныя беларускія песні і самі іх паспявалі, смяяліся ў час шматлікіх гульняў падрыхтаваных удзельнікамі гурта Гуда. Было, як і заўсёды, цудоўна!
Вашае меркаванне