byby
plpl
24 kwiecień/красавік 2024
20 czerwiec/чэрвень 2018

Этнаграфічны летнік для малодшай групы

З 29.05 па 03.06 у асяродку Бора Здруй у Старым Ляўкове прайшоў Этнаграфічны летнік “Я нарадзяўся тут” для малодшай групы. Дзеці пазнаёміліся з ваколіцай Ляўкова і самой вёскай, дзе ў Даме культуры вучыліся ляпіць з гліны. Мастацкія заняткі вяла Кацярына Лісоўская, а кулінарныя Людміла Казлоўская. З настаўніцамі і апякункамі летніка Тамарай Карнілюк і Уляй Іванюк дзеці збіралі зёлы, вывучалі іх назвы, сушылі, потым зрабілі зельнікі, пашылі і вышылі мяшочкі на зёлкі. Дзякуем нашым валанцёркам: Клаўдзіі Галінскай, Басі Лук’янюк, Зосі Конюх, Ані Карнілюк.
Летнік прайшоў дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама Управы Падляшскага ваяводства.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token