"Марылька"
Марыя Базылюк- Саснюк (1959 - 1996) – настаўніца, паэтка, дзяячка беларускага нацыянальнага руху на Беласточчыне. Выхавалася на хутары Абезянава вёскі Кленікі, закончыла Бельскі беларускі ліцэй і беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Дзейнічала ў Беларускім аб'яднанні студэнтаў. Працавала настаўніцай беларускай мовы ў родных Кленіках, пазней – у Пачатковай школе №3 у Бельску- Падляшскім. Для пакалення, якое сталела і жыло беларускімі справамі на зломе 80-тых і 90-тых гадоў была настаўніцай і сяброўкай. Кніга "Марылька" - гэта ўспамін пра незвычайнага чалавека. Прысвячаецца яна дзецям Марылі: Ксэні, Яшца, Давіду і Міхалу.
У кнізе вершы, фатаграфіі, дркументы і фрагмент магістэрскай працы.
У кнізе вершы, фатаграфіі, дркументы і фрагмент магістэрскай працы.
праект вокладкі і мастацкая ідэя - Лёнік Тарасэвіч
здымкі і апрацоўка архіўных фатаграфій - Павел Грэсь
тэхнічнае афармленне - Юрка Асеннік
рэдактар - Мікола Ваўранюк
выданне фінансавалі - Барбара і Міраслаў Пякарскія
нясла на руках
бязмежнае шчасце
працягвала да нас
свае далоні
трапятанне
маленькага сэрца
да болю блізкія
сіняўкі вачэй
твае
жыццё абяцала
спаўненне немагчымага