byby
plpl
24 kwiecień/красавік 2024
Часопіс "Беларускі настаўнік"
„Бе­ла­ру­скі на­стаў­нік”гэ­та аду­ка­цый­ны да­па­мож­нік перш-на­перш на­стаў­ні­кам бе­ла­ру­скай мо­вы ў поль­скіх шко­лах. Але не толь­кі. Хо­чам, каб наш ча­со­піс да­па­ма­гаў усім за­ці­каў­ле­ным бе­ла­ру­скай аду­ка­цы­яй, на­пры­клад гі­сто­ры­кам і ге­ог­ра­фам, якія ўво­дзяць на ўро­ках эле­мен­ты на­ву­чан­ня гі­сто­рыі і ге­аг­ра­фіі Бе­ла­ру­сі, але так­са­ма Пад­ляш­ша. Каб па­шы­раў ся­род на­стаў­ні­каў ве­ды пра Бе­ла­русь і аз­на­ям­ляў з но­вы­мі ме­та­да­мі на­ву­чан­ня. Хо­чам, каб гэ­та бы­ла так­са­ма на­стаў­ніц­кая плат­фор­ма аб­ме­ну мер­ка­ван­ня­мі, праб­ле­ма­мі, дос­ве­дам.

Ча­со­піс за­ду­ма­ны Аб’­яд­нан­нем у ка­рысць дзя­цей і мо­ла­дзі, якія вы­ву­ча­юць бе­ла­ру­скую мо­ву АБ-БА. Яго ідэя ўзнік­ла ў час пра­цы над „Стра­тэ­гі­яй раз­віц­ця ас­ве­ты бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­най мен­шас­ці ў Поль­ш­чы”.
У пер­шым ну­ма­ры пра­па­ну­ем Вам поў­ны тэкст гэ­та­га — на на­шу дум­ку — фун­да­мен­таль­на­га да­ку­мен­та, ін­фар­ма­цыі пра істот­ныя зме­ны ў ар­га­ні­за­цыі на­ву­чан­ня бе­ла­ру­скай мо­вы як мо­вы на­цы­я­наль­най мен­шас­ці, ін­фар­ма­цыі пра пад­руч­ні­кі і вы­да­вец­кія пла­ны, сцэ­на­рыі ўро­каў.

„Бе­ла­ру­скі на­стаў­нік” бу­дзе вы­хо­дзіць раз на паў­го­да. Зап­ра­ша­ем да су­пра­цоў­ні­цтва. Ка­лі ма­е­це ці­ка­выя сцэ­на­ры ўро­каў або па­заў­роч­ных за­нят­каў, ура­чы­стых лі­не­ек, школь­ных ме­ра­пры­ем­стваў, эк­скур­сі­яў, тэ­ат­раль­ных спек­так­ляў, ка­лі ў Вас ёсць ці­ка­выя гуль­ні і ды­дак­тыч­ныя ма­тэ­ры­я­лы, пра­па­нуй­це іх, з да­па­мо­гай на­ша­га ча­со­пі­са, ін­шым. Ка­лі ў Вас уз­нік­лі пы­тан­ні, звя­за­ныя з на­ву­чан­нем бе­ла­ру­скай мо­вы, пі­шы­це.

Ма­тэ­ры­я­лы і пы­тан­ні да­сы­лай­це на наш элек­т­рон­ны ад­рас
ab_ba@pocz­ta.onet.eu. Ча­со­піс „Бе­ла­ру­скі на­стаў­нік” да­ступ­ны ў Ва­шых шко­лах і на на­шым сай­це www.ab-ba.com.pl.