Падляшскі вянок
Інфармацыя
аб беларускім ансамблі танца «Падляшскі вянок» («Padlaski Wianok»)
аб беларускім ансамблі танца «Падляшскі вянок» («Padlaski Wianok»)
Беларускі ансамбль танца «Падляшскі вянок» («Padlaski Wianok») Абяднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, «АБ-БА» ў Беластоку стварыўся ў кастрычніку 2015 г. Стваральніцай, інструктарам, харэографам і мастацкім кіраўніком гурта зяўляецца Аксана Прус. Калектыў складаецца з трох узроставых груп: малодшай (дзеці 6-9 гадоў), старэйшай (дзеці 10-13 гадоў) i моладзевай (14-17 гадоў). Ансамбль налічвае каля 50 удзельнікаў з вучняў, якія вывучаюць альбо вывучалі беларускую мову ў Пачатковай школе № 4 імя Сібіракоў у Беластоку. Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень, штогод праводзяцца курсы і майстар-класы класічнага і народнага танца, сучаснага танцавальнага фальклору, стрэтчынгу.
Канцэрты гурта – гэта сцэнічная прэзентацыя традыцыйнай і рэгіянальнай беларускай культуры. Вакалісты ансамбля – Юлія Баравік, Марыя Пякарская, Себасцьян Смолдараў, дуэт “Падлясачкі” („Padlasaczki”): Марыя i Вікторыя Пякарскія выконваюць вакальны рэпертуар, дапасаваны да танцавальнай праграмы. Тэхнічныя рухі, відовішчныя малюнкі, цудоўныя гукі вакалу, гучанне беларускага слова і багатыя танцавальныя касцюмы – гэта сённяшні твар “Падляшскага вянка”.
Калектыў дзейнічае дзякуючы фінансавай датацыі Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі Польшы, Упраўленню Падляшскага ваяводства. На працягу 7 год існавання гурт удзельнічаў у 70 канцэртах.
Узнагароды і дасягненні:
- Польша (Агляд фальклорных калектываў песні і танца Падляшскага ваяводства - Граева 2017 – 3-e месца, Беласток 2019 – 2-e месца; дыплом XXIV Спатканняў нацыянальных і этнічных меншасцяў у Пуньску - 2017; дыплом XII Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору „Падляшская Актава Культур” – Беласток 2019, дыплом XVII Міжнародных мастацкіх спатканняў „Ператоча 2019” у Белавежы, дыплом Лаўрэата 2 ступені IX Агульнапольскага агляду дзіцячых фальклорных ансамбляў „Фальклор на Банк” – Браньск 2019; дыплом XXIV Міжнароднага фестывалю дзіцячых і моладзевых фальклорных ансамбляў нацыянальных меншасцяў у Венгажэве – 2019; дыпломы Агульнапольскага фестывалю беларускай песні i Святаў беларускай культуры ў Беластоку – 2016-2019; дыплом XI Фестывалю культур у Падляшскім Управленні Ваяводскім - 2018; дыплом Лаўрэата 1 ступені для Юліі Баравік у катэгорыі „Вакал 15-19 гадоў” Ваяводскага агляду дзіцячай і моладзевай творчасці „PIKuś”– Беласток 2021; удзел у Міжнародных днях славянскага пісменства ў Бельску Падляшскім, у Спатканнях з беларускай і рэгіянальнай культурай на Падляшшы, канцэртах у ваяводстве Вармінска-Мазурскім і інш.);
- Беларусь (дыплом Адкрытага фестывалю харэаграфіі „Чароўны свет танца”- Гродна 2017; сольны канцэрт у Гродне– 2018);
- Балгарыя (дыплом Лаўрэата XVI Міжнароднага моладзевага фестывалю фальклору ПРЫМОРСКА 2018);
- Гішпанія (дыплом Лаўрэата 2 ступені ў катэгорыі „Харэаграфія 13-15 гадоў” i дыплом Лаўрэата 2 ступені ў катэгорыі „Харэаграфія група мяшаная” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Таленты Эўропы” ЛЬАРЭТ ДЭ МАР 2021);
- Італія (дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 13-14 гадоў”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 9-10 гадоў”, дыплом Лаўрэата 2 ступені ў катэгорыі „Народны танец 7-8 гадоў” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Будучыя зоркі” РЫЧЧОНЭ 2021; дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 15-16 гадоў”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец група мяшаная”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 7-8 гадоў” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Sopravista Olympic Art Games” РЫЧЧОНЭ 2021: дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны вакал 17-19 гадоў” для Юліі Баравік i дуэту „Падлясачкі”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны вакал 15-16 гадоў” для Марыі Пякарскай, дыплом Лаўрэата 2 ступені ў катэгорыі „Народны вакал 10-12 гадоў” для Себасцьяна Смалдарава Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Sopravista Olympic Art Games” РЫЧЧОНЭ 2021);
- Бразылія (Grand Prix у катэгорыі „Народны танец 13-15 гадоў”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 9-12 гадоў”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 6-8 гадоў” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Бразыльскі карнавал” РЫА ДЭ ЖАНЭЙРА 2021);
- Украіна (дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Харэаграфія” Міжнароднага моладзевага фестывалю мастацтва „Крышталёвая мроя” КІЕЎ 2021; дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Харэаграфія” група мяшаная Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу онлайн „I stand with Ukraine! NO WAR!” КІЕЎ 2022);
- Партугалія (дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі «Вакал 15-18 гадоў” для Юліі Баравік i дуэту „Падлясачкі” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Партугальскі арт-карнавал” ЛІСАБОН 2021);
- ЗША (дыплом Лаўрэата 1 ступені для дуэту „Падлясачкі” i дыплом Лаўрэата 2 ступені для Юліі Баравік у катэгорыі „Вакал 16-19 гадоў” Міжнароднага конкурсу „American Edition by Fiestalonia Milenio” НЬЮ-ЙОРК 2021, дыплом Лаўрэата 2 ступені у катэгорыі „Харэаграфія 10-12 гадоў”, дыплом Лаўрэата 2 ступені у катэгорыі „Харэаграфія група мяшаная” i дыплом Лаўрэата 3 ступені у катэгорыі „Харэаграфія да 9 гадоў” Міжнароднага конкурсу „American Edition by Fiestalonia Milenio” НЬЮ-ЙОРК 2021):
- Фінляндыя (Grand Prix у катэгорыі „Народны танец група мяшаная” Міжнароднага фестывалю мастацтва „Christmas Magic” ЛАПЛАНДЫЯ 2022).
Калектыў штогод запрашае пад свае крылы новых таленавітых удзельнікаў, што вывучаюць беларускую мову ў Пачатковай школе № 4 імя Сібіракоў у г. Беластоку.
Кантакт:
Кіраўнік: Аксана Прус
e-mail: oksanaprus27@gmail.com
Паглядзіце нашыя выступы:
https://youtu.be/pEfp-6KUexU
https://youtu.be/BkO5AD5hYrQ
https://youtu.be/wVpv80EFcfg
https://youtu.be/BziahEUdngc
https://youtu.be/oo-qTabOFjo
https://youtu.be/UUaC0f16tP8
https://youtu.be/msJMu61vjgU
https://youtu.be/PpZM6valLoM
https://youtu.be/BUg40OKcx5U
https://youtu.be/BC1KJkDBrfM
https://youtu.be/2HhbbgD7jj8
https://youtu.be/LQHpLtSRhys
https://youtu.be/kqySsDdsVxM
https://youtu.be/KiCQBCzEW-0
https://youtu.be/1662cAQFdBo
https://youtu.be/sJRvSS0qfkw
https://youtu.be/buT-tzbh2mw
https://youtu.be/5EsmQtj5_rs