Падляшскія хронікі
Ідэя „Падляшскіх хронікаў” узнікла ў 2008 г. Мы вырашылі сабраць успаміны падляшскіх беларусаў, нашых сем'яў. Ад студзеня 2009 пачаліся выезды ў гасцінныя Тэрэміскі, дзе мы працавалі над праектам, расказвалі пачутыя гісторыі, глядзелі здымкі і фільмы, вывучалі песні, гулялі і адпачывалі. Пасля звыш двухгадовай працы дзeлімcя нашымі гісторыямі, пачутымі ад сведкаў падзей, што адбыліся на нашай зямлі. Спектакль „Ой, даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша” гэта расказы нашых бабуляў, дзядуляў, цётак і бацькоў. Кожны расказвае гісторыю сваёй сям'і на той мове, на якой яе пачуў.
Пачутыя гісторыі ажылі дзякуючы: Касі Бялькевіч, Дарцы Вапа, Ніне Ваўранюк, Дарцы Дажынка, Ігару Карнілюку, Олі Мазурук, Лідцы Пякарскай, Юльцы і Гаўрыілу Скаўронскім, Юліце Тымашэвіч а таксама Аліне Ваўранюк, апякунцы праекта, аўтарцы сцэнарыя і рэжысёру спектакля.
Дзякуем „Сейненскім хронікам” і «Тэрэмішчанскім расказам» за штуршок да працы і дапамогу.
Хрысціна Марчук напісала пра спектакль у "Слонімскай газеце": "Па Падляшшы вандруе ўнікальны спектакль пра мясцовых беларусаў".
З 2009 г. карыстаемся фінансавай падтрымкай Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, у 2011г. карысталіся таксама падтрымкай Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы.
Праект закончыўся ў 2014 г. Апошні спектакль прайшоў у Тэатральнай акадэміі ў Беластоку ў сакаыіку 2014 г.