Вялікае княства Літоўскае - нашая супольная спадчына
Праект "Вялікае княства Літоўскае - нашая супольная спадчына" мы рэалізавалі супольна з Літоўскім домам культуры ў Пунску і Адукацыйным фондам Яцака Кураня на працягу 2009, 2010 гадоў. Праект быў адрасаваны беларускай і літоўскай моладзі, якая жыве ў Беластоку і Пунску. У час супольных сустрэчаў мы знаёмілі моладзь з багатай спадчынай ВКЛ, ладзілі майстар-класы па гісторыі. Моладзь вывучала беларускія і літоўскія песні і танцы, вучылася народным рамёствам. Артыстычная праграма, якую супольна падрыхтавалі, прэзентавалася на прамоцыі "Кнігі ВКЛ" у Беластоку і Сейнах, у час завяршэння навучальнага года ў Беластоку, на ўрачыстасцях у Пунску.
У 2010 г. беластоцкая моладзь у рамках гэтага праекту мела нагоду і вялікі гонар ўдзельнічаць у майстар-класах з гуртом Стары Ольса. 11 ліпеня 2010 г. нашая моладзь і Стары Ольса правялі супольны канцэрт у рамках святкавання 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам.
Праект быў фінансаваны Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства.