Малебны па-беларуску
Пачынаючы з 2007 года стала традыцыяй , што да завяршэння навучальнага года заказваем малебен на беларускай мове за дзяцей, моладзь, бацькоў і настаўнікаў. З 2011 г. такія малебны будуць таксама пачынаць навучальны год. Ад пачатку малебны служыць бацюшка Місіюк у царкве св. Юр'я ў Беластоку. Удзельнічаюць у іх навучэнцы садка і школаў, дзе вядзецца навучанне беларускай мовы, а таксама бацькі вучняў і настаўнікі.