byby
plpl
22 sierpień/жнівень 2017
Экскурсіі
Першую супольную экскурсію  вучняў і бацькоў у Беларусь мы арганізавалі ў 2004 г.. Мы наведалі тады Гародню, Мір, Наваградак і абяцалі сабе ладзіць такія выезды кожны год. З таго часу мы пабывалі ў многіх гарадах, вёсках і мястэчках ці не кожнай беларускай вобласці. Мы наведалі музеі, помнікі архітэктуры, глядзелі тэатральныя пастаноўкі, але перад усім мы сустрэлі шмат цікавых людзей, якія паказалі нам сучасную Беларусь і яе прыгажосць. Вялікі Вам дзякуй.